Усевысотны выяўнік 96Л6 заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі

У Беларусі на баявое дзяжурства заступіў новы ўзор ваеннай тэхнікі — радыёлакацыйная станцыя — усевысотны выяўнік (УВВ) 96Л6.

Станцыя прызначаная для выяўлення і вымярэння каардынат цэляў. Яна здольная выявіць цэль на адлегласці да 300 км, узяць на суправаджэнне адначасова да 100 цэляў і выдаваць па іх цэлеўказанне.

«Прыняцце на ўзбраенне і заступленне новай радыёлакацыйнай станцыі на баявое дзяжурства з’яўляецца адным з этапаў пераўзбраення зенітных ракетных падраздзяленняў ВПС і войскаў ППА на зенітныя ракетныя комплексы С-400», — заяўляе Мінабароны.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!