Скриншот сервиса flightradar24.
Бізнес-джэт з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ учора позна ўвечары вылецеў з Мінска і толькі што прызямліўся ў сталіцы Амана Маскаце. Пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісу airnavradar.com. Хто знаходзіцца на борце – пакуль не вядома.
Самалёт фармальна адносіцца да беларускага ўрада, але чыноўнікі выкарыстоўваюць яго рэдка. Як правіла, бортам карыстаецца нехта з сыноў Аляксандра Лукашэнкі або набліжаных.
У рэгіёне цяпер ідзе вайна, і самалёт быў вымушаны аблятаць зоны баявых дзеянняў праз Расію, Туркменістан, Афганістан і Пакістан.