Фото: Reform.by
Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных замежнікаў па стане на канец сакавіка 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з лютым.
У польскай сістэме сацстрахавання на канец сакавіка налічвалася 140 538 грамадзян Беларусі. У параўнанні з лютым колькасць нашых суайчыннікаў вырасла на 1226 чалавек.
Усяго ж у ZUS на канец сакавіка было зарэгістравана 1,305 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з лютым на 10 тыс. чалавек.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 873,2 тыс. чалавек (+8 тыс. да лютага). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — амаль 25 тыс. чалавек.