Фото: x.com/donaldtusk
Урад Польшчы прапануе змяніць падатковае заканадаўства, павысіўшы падатковыя парогі і знізіўшы стаўку падаходнага падатку для тых, хто зарабляе ад 130 тысяч да 150 тысяч злотых у год.
Урад прапануе з 2027 года:
«Ад прапанаваных змен выйграюць 3,5 млн падаткаплацельшчыкаў, якія разлічваюцца па падатковай шкале, перш за ўсё наёмныя работнікі. Асобы, якія выйграюць больш за ўсё, змогуць зэканоміць у гадавым вылічэнні да 3600 злотых», — заяўляе канцылярыя прэм’ер-міністра Польшчы.
Як патлумачыў на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, урад разлічвае нязначна павялічыць нагрузку на самых багатых, «каб тыя, хто старанна працуе і атрымлівае сярэдні заробак, адчулі гэта зніжэнне падатковай нагрузкі».
Для ўступлення прапаноў у сілу іх павінны ўхваліць Сейм і прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.
Цяпер падатковы парог у Польшчы складае 120 тысяч злотых у год па стаўцы 12%. Пры яго перавышэнні стаўка падатку павялічваецца да 32%.