Зяленскі звольніў намесніцу кіраўніка свайго офіса

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў намесніцу кіраўніка Офіса прэзідэнта Ірыну Мудрую. Адпаведны ўказ падпісаны сёння.

Сёння раніцай антыкарупцыйныя органы Украіны абвясцілі аб правядзенні аперацыі “Форэст Гамп”, накіраванай на выкрыццё злачыннай групы, якая легалізавала 150 млн грыўняў для ўнясення закладу за фігуранта іншай гучнай карупцыйнай справы.

Паведамлялася, што ператрусы ў рамках аперацыі былі праведзеныя і ў Ірыны Мудрай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!