Фото: Савушкин
Савет міністраў Беларусі пашырыў пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы. Адпаведная пастанова падпісаная сёння.
З 1 сакавіка 2027 года ў краіне стане абавязковай маркіроўка плаўленых і тварожных сыркоў, а таксама тварожных вырабаў. Маркіравацца яны будуць сродкамі ідэнтыфікацыі.