Скриншот видео
За апошні тыдзень у Беларусі зафіксаваныя два выпадкі, калі кіроўцы насмерць збілі пешаходаў і з’ехалі, паведамляе МУС.
На выходных 52-гадовы кіроўца збіў 17-гадовага пешахода ў Гомельскай вобласці. Ён з’ехаў з месца ДТЗ, але пазней яго затрымалі. Пешаход быў без флікера.
Другі выпадак адбыўся ўначы 18 жніўня каля вёскі Баяры Полацкага раёна. Загінуў 45-гадовы пешаход, а кіроўца схаваўся з месца здарэння. 50-гадовага мужчыну затрымалі па месцы жыхарства. Ён ужо тры разы быў заўважаны за нецвярозым кіраваннем.