Скриншот видео
Украінскія памежнікі апублікавалі відэа знішчэння расійскага дрона тыпу Shahed у Чарнігаўскай вобласці на мяжы з Беларуссю.
Беспілотнік быў збіты сёння, 4 чэрвеня. Гэта 500-ты расійскі дрон з пачатку года, які быў знішчаны памежнікамі 105-га памежнага атрада ДзПСУ.
«Расійскія акупацыйныя войскі працягваюць ужываць тактыку паветранага тэрору, накіроўваючы ўдарныя беспілотнікі тыпу Shahed і Гербера ўздоўж украінска-беларускай мяжы для нанясення ўдараў па тэрыторыі Украіны, у тым ліку па заходніх рэгіёнах краіны. У сувязі з гэтым памежнікі ў Чарнігаўскай вобласці практычна штодня і кожную ноч удзельнічаюць у супрацьдзеянні варожым паветраным цэлям», — паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.