Украіна перадала ЗША адказ на апошні праект мірнага плана

Украіна перадала ЗША адказ на апошні праект мірнага плана. Пра гэта паведамілі некалькі заходніх СМІ. “РБК-Украіна” здолела атрымаць пацвярджэнне ад інфармаванай крыніцы з украінскага боку.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заяўляў, што плануе перадаць адказ амерыканскай адміністрацыі ў сераду. Змест гэтага адказу не раскрываецца.

Паводле інфармацыі CNN, ідзе абмеркаванне трох дакументаў. Яны датычацца ўласна плана спынення вайны, а таксама гарантый бяспекі і аднаўлення Украіны. Уладзімір Зяленскі ў сераду заявіў, што ў яго адбылася сустрэча па пытаннях аднаўлення краіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!