Беларус пазбавіўся аўтамабіля ў Польшчы з-за перавозкі цыгарэт

Аўтамабіль грамадзяніна Беларусі праверылі на трасе каля польска-літоўскай мяжы і знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў тайніку.

Супрацоўнікі польскай мытні спынілі аўтамабіль Opel пад кіраваннем 44-гадовага беларуса. Машыну праверылі пры дапамозе сканера і знайшлі 6300 пачак цыгарэт, схаваных у падвойнай падлозе. Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 125 тысяч злотых (32,9 тысячы долараў).

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа. Цыгарэты і аўтамабіль канфіскаваныя, паведамляе палата падатковай адміністрацыі ў Беластоку.

Фота: gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!