Авіярэйсы з Масквы ў Мінск затрымліваюцца або адмененыя

Авіярэйсы з Масквы ў Мінск затрымліваюцца або адмененыя. На гэта ўказвае электроннае табло сталічнага аэрапорта.

“Аэрафлот” адмяніў начны і ранішні рэйсы ў беларускую сталіцу. “Белавія” перанесла начны рэйс на раніцу, два ранішнія самалёты прыляцяць у Мінск пазней.

Сёння ноччу былі закрытыя маскоўскія аэрапорты “Дамадзедава”, “Унукава”, “Жукоўскі” і “Шарамецьева”. Абмежаванні дзейнічалі каля сямі гадзін.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра 32 збітых за ноч беспілотнікі, якія накіроўваліся да сталіцы РФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!