Беларусь мае намер паглыбіць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з М’янмай

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус сустрэўся з паслом М’янмы ў Беларусі Маун Маун Со 28 ліпеня.

«Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі і паглыбленні ўзаемадзеяння ў ваенна-тэхнічнай сферы. Ключавая мэта — далейшае ўмацаванне абароназдольнасці і бяспекі М’янмы», – паведамляе прэс-служба Дзяржкамваенпрама.

Беларускі бок заявіў аб гатоўнасці прапанаваць М’янме «пацверджаныя шматгадовым досведам» комплексныя рашэнні.

Фота: Дзяржкамваенпрам
Фота: Дзяржкамваенпрам
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!