Украіна нанесла ўдар па хімзаводзе «Азот» у Тульскай вобласці

У ноч на 14 чэрвеня Украіна нанесла ўдары па хімічным прадпрыемстве «Азот» у Тульскай вобласці Расіі. На заводзе ўзнік пажар.

Удар па заводзе пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Вайскоўцы нашай арміі дасягнулі мэт у Тульскай вобласці Расіі — па прадпрыемстве «Азот», ад дзейнасці якога залежаць магчымасці па вытворчасці выбуховых рэчываў», — заявіў ён.

Таксама быў паражоны нафтавы аб’ект у Яраслаўскай вобласці за 700 км ад мяжы з Украінай, заявіў Зяленскі.

«Азот» — адзін з найбуйнейшых хімічных заводаў Расіі. Ён вырабляе сыравіну для ваенных прадпрыемстваў для стварэння выбухоўкі і боепрыпасаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!