Фото: marinetraffic.com
Вялікабрытанія перахапіла нафтавы танкер расійскага «ценявога флоту», які спрабаваў прайсці праз праліў Ла-Манш.
«Сёння ранняй раніцай я аддаў загад нашым Узброеным сілам перахапіць нафтавы танкер «ценявога флоту», які спрабаваў прайсці праз праліў Ла-Манш.
Гэтая паспяховая аперацыя нанесла Расіі яшчэ адзін удар і нагадала тым, хто падсілкоўвае вайну Пуціна супраць Украіны, што мы не дазволім ім хавацца», — заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер у сацыяльнай сетцы X.
Аперацыя была праведзена ў каардынацыі з Францыяй і працягвалася 6 гадзін. У ёй былі задзейнічаны авіяцыйныя сродкі Марской авіяцыйнай групы, самалёт ВПС Вялікабрытаніі P-8, а таксама караблі HMS SUTHERLAND і HMS LEDBURY, паведамляе Міністэрства абароны Брытаніі.
Судна SMYRTOS будзе ўтрымлівацца і знаходзіцца ля паўднёвага ўзбярэжжа Вялікабрытаніі на час расследавання.