Украіна чакае абмеркавання пытанняў бяспекі і гуманітарнай павесткі ў Жэневе
Рэдакцыя Reform.news · 16 лютага 2026, 22:52
https://reform.news/be/ukraina-chakae-abmerkavannja-pytannja-bjaspeki-i-gumanitarnaj-pavestki-zhjeneve/Увечары 16 лютага ўкраінская дэлегацыя прыбыла ў Швейцарыю для трохбаковых перамоў з Расіяй і ЗША, паведаміў у сацсетках кіраўнік дэлегацыі Рустэм Умераў.
«Заўтра пачынаем чарговы раўнд перамоў у трохбаковым фармаце. Парадак дня ўзгоднены, каманда гатова да працы.
Чакаем канструктыўнай працы і прадметных сустрэч па бяспецы і гуманітарных пытаннях – для прасоўвання да годнага і ўстойлівага міру», — заявіў Умераў.
Новы раўнд трохбаковых перамоў адбудзецца ў Жэневе 17–18 лютага. Расійскую дэлегацыю ўзначальвае памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі. Паводле слоў прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, гэтым разам на перамовах будзе абмяркоўвацца больш шырокае кола пытанняў.
