На перамовах у Жэневе будзе абмяркоўвацца больш шырокае кола пытанняў — Пяскоў

Навіны
Дмитрий Песков. Фото: kremlin.ru

На будучых перамовах паміж ЗША, Расіяй і Украінай у Жэневе будзе абмяркоўвацца больш шырокае кола пытанняў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, з гэтым звязана і пашырэнне складу расійскай дэлегацыі.

«Там нашу групу ўзначальваў Касцюкоў… Сапраўды, дэлегацыя будзе пашырана гэтым разам — акрамя Мядзінскага там будзе намеснік міністра Галузін і іншыя афіцыйныя асобы», – сказаў ён, перадае ТАСС.

Абмеркаванне будзе датычыцца ў тым ліку і тэрытарыяльных пытанняў.

«Гэтым разам маецца на ўвазе абмяркоўваць больш шырокі спектр пытанняў, уключаючы, уласна, галоўныя пытанні, якія датычацца і тэрыторый, і ўсяго астатняга. Тут ужо неабходна прысутнасць галоўнага перамоўшчыка, то-бок, Уладзіміра Мядзінскага», – дадаў ён.

Паводле слоў Пяскова, Пуцін даў расійскай дэлегацыі перад вылетам у Жэневу падрабязныя інструкцыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны