Ціханоўская сустрэлася з Калеснікавай на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Марыяй Калеснікавай на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 13 лютага.

На фота можна заўважыць IT-бізнесмена Віктара Пракапеню. Пракапеня — заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital і ўладальнік фінтэх-кампаніі Capital.com. У 2015 годзе затрымліваўся паводле артыкула аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, але пазней быў вызвалены за адсутнасцю складу злачынства. У 2017 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Ён ужо быў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў 2023 годзе.

Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у дыскусіі «Беларусь у цэнтры ўвагі» 14 лютага, а сёння выступіла перад удзельнікамі MSC Young Leaders — праграмы для маладых палітычных лідараў з усяго свету.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!