У Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску патануў мужчына
Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 13:23
https://reform.news/be/u-sljapjanskaj-vodnaj-sistjeme-minsku-patanu-muzhchyna/У акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску патануў мужчына. Паведамленне пра здарэнне паступіла ўчора ў 17:15.
Як паведамілі ў АСВОД, мужчына вырашыў выкупацца і пачаў тануць. Спецыялісты, якія прыбылі на месца, канстатавалі яго смерць.
Адзначаецца, што ўчастак вадаёма, дзе адбылася трагедыя, не з’яўляецца афіцыйна дазволеным месцам для купання. Заходзіць у ваду на гэтай тэрыторыі забаронена.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
