Иллюстративное фото: sledcom.ru
Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу аб тэрарыстычным акце (пп. «а, в» ч. 2 арт. 205 КК РФ) па факце ўдару па аўтобусе «Мінск — Анапа» з беларускімі турыстамі.
Следчы камітэт РФ заяўляе, што атака была здзейснена «ўкраінскімі ўзброенымі фарміраваннямі».
«Днём 2 ліпеня 2026 года пасля перасячэння расійска-беларускай мяжы турыстычны аўтобус з Рэспублікі Беларусь знаходзіўся на стаянцы ў раёне вёскі Красны Камень Злынкаўскага раёна Бранскай вобласці.
У гэты момант аўтобус быў атакаваны беспілотным лятальным апаратам, выбуховая прылада здэтанавала ў непасрэднай блізкасці ад транспартнага сродку. У выніку гэтага злачынства пацярпелі два вадзіцелі аўтобуса — грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Ім аказана неабходная медыцынская дапамога», — гаворыцца ў паведамленні СК РФ.
Паводле інфармацыі беларускіх дзяржаўных СМІ, у аўтобусе знаходзіліся 19 пасажыраў.
Усе грамадзяне Беларусі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, перавезеныя ў Гомельскую вобласць.