Фото: тг-канал "Пул Первого"
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у М’янму. Яго самалёт прызямліўся ў аэрапорце Нейп’іда.
2 ліпеня запланавана сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам для абмеркавання «найбольш актуальных пытанняў беларуска-м’янманскіх адносін», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Бакі плануюць абмеркаваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, гуманітарнай сферы і па іншых напрамках.