Иллюстративное фото.
«Першы інфармацыйны» ўдакладніў падрабязнасці ўдару беспілотнікам па беларускім аўтобусе Higer у Бранскай вобласці. Паводле інфармацыі рэсурсу, у транспартным сродку, які рухаўся па маршруце Мінск — Гомель — Анапа, знаходзіліся 19 пасажыраў. Удар дрона прыйшоўся на 11:55 па аўтастаянцы ў раёне населенага пункта Красная Гара.
У выніку два вадзіцелі, ураджэнцы Гомельскай вобласці, атрымалі лёгкія раненні. Ім аказана медыцынская дапамога. З Гомеля для эвакуацыі пасажыраў і вадзіцеляў ужо выехала спецыяльная група.