У Расіі афіцыйна заявілі пра запаволенне Telegram

Навіны
Фото: unsplash.com

Праца сэрвісаў мэсенджара Telegram запаволена ў Расіі з-за парушэння патрабаванняў расійскага заканадаўства, заявілі ў Міністэрстве лічбавага развіцця РФ.

«Раскамнаглядам прынята рашэнне аб запаволенні сэрвісаў Telegram. Падстава: сістэматычнае і пастаяннае парушэнне мэсенджарам патрабаванняў федэральнага закона», — заявіў ТАСС кіраўнік міністэрства Максут Шадаеў.

У Мінлічбы нагадалі, што мэсенджар, які працуе ў Расіі, павінен захоўваць запісы галасавых званкоў і змест паведамленняў, а таксама забяспечваць доступ праваахоўных органаў да інфармацыі ў межах іх работы па рашэнні суда і блакіраваць кантэнт на працягу сутак пасля атрымання патрабаванняў з боку Раскамнагляда, адміністрацыя мэсенджара павінна ажыццявіць блакіроўку супрацьпраўнага кантэнту.

Акрамя гэтага, у Мінлічбы заявілі, што доступ да перапіскі ў Telegram маюць замежныя службы.

«У нас ёсць прамыя пацвярджэнні з боку праваахоўных органаў, што, на жаль, калі на пачатку СВА Telegram разглядаўся як дастаткова ананімны сэрвіс, ім карысталіся нашы ваенныя, то цяпер шмат фактаў, якія пацверджаны нашымі органамі, пра тое, што доступ да перапіскі ў Telegram маюць замежныя спецслужбы», — заявіў Шадаеў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны