У Пухавіцкім раёне мужчына заступіўся за сябра і стрэліў у суседа з пнеўматыкі

Навіны

Канфлікт паміж суседзямі ў Пухавіцкім раёне скончыўся стралянінай і крымінальнай справай, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Мужчына скардзіўся 51-гадоваму непрацуючаму суседу на свайго іншага суседа – 20-гадовага хлопца, з якім пастаянна канфліктаваў.

Абвінавачаны вырашыў па-суседску дапамагчы і стрэліў у хлопца з пнеўматычнай вінтоўкі. Пацярпелы адкараскаўся драпінамі. Стралка затрымалі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.