Фото: sana.sy
Дырэктар дэпартамента афра-азіяцкіх і акіянійскіх спраў Міністэрства замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Аххад ас-Салібі сустрэўся з паслом Беларусі ў Дамаску Юрыем Слукам, паведамляе сірыйскае агенцтва Sana.
“Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі ўмацавання двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі пасля аднаўлення працы пасольства Беларусі ў Дамаску”, – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, рэжым Башара Асада ў Сірыі, які цесна супрацоўнічаў з рэжымам у Мінску, быў зрынуты ў снежні 2024 года. Экс-прэзідэнт уцёк у Расію. Цяпер у Сірыі дзейнічае пераходны ўрад на чале з Ахмедам аль-Шараа.
23 студзеня 2025 года па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў адправіўся ў Дамаск і сустрэўся з кіраўніком новай адміністрацыі Сірыі Ахмедам аль-Шараа і кіраўніком Службы агульнай разведкі Анасам Хаттабам.