Скриншот видео 47 ОМБр «Магура»
Украінская асобная механізаваная брыгада “Магура” ўзяла ў палон грамадзяніна Беларусі, які ваяваў на баку Расіі. Баец брыгады вынес на сабе параненага беларускага найміта каля 10 кіламетраў па замініраваных палях.
Грамадзянін Беларусі, які назваўся Юрый Васільевіч Малышчыцкі, падпісаў кантракт з расійскай арміяй і ваяваў на тэрыторыі Украіны. У нейкі момант ён вырашыў здацца ў палон і пайшоў насустрач украінскім пазіцыям, аднак падарваўся на міне. Па яго крыках байцы 47-й брыгады выявілі параненага і вынеслі яго з поля бою.
«Нёс для таго, каб яго можна было абмяняць на кагосьці з нашых хлопцаў», — распавёў баец з пазыўным «Лют».