У Мінску завяршылі рамонт сеткі пасля падтаплення на Ташкенцкай

У адміністрацыі Заводскага раёна Мінска паведамілі пра завяршэнне рамонтных работ пасля падтаплення на вуліцы Ташкенцкай. Пашкоджаны ўчастак вадаправода замянілі.

Напярэдадні дваровыя праезды падтапіла з-за пашкоджання вадаправоднай сеткі па вуліцы Ташкенцкая, 22 корп. 4. На перыяд правядзення рамонтных работ быў арганізаваны падвоз пітной вады.

Фота: t.me/zav_minsk
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!