У Мінску завяршылі работы на пашкоджаным участку цеплатрасы

Асноўныя работы на пашкоджаным участку цепламагiстралі ў Мінску завершаны. Рамонтныя брыгады ўсталявалі новы элемент цеплаправода.

«У цяперашні час работы ЖКГ па аднаўленні сістэм цеплазабеспячэння жылых дамоў завершаны. Намi своечасова была арганізавана работа па распаветрыванні сістэм ацяплення, выкананы мерапрыемствы па аднаўленні тэмпературных рэжымаў у кватэрах спажыўцоў. Таксама своечасова апрацоўваюцца адзінкавыя заяўкі, якія паступаюць у дыспетчарскія службы», — заявіў у каментары для «Першага інфармацыйнага» намеснік дырэктара ЖКГ № 1 Маскоўскага раёна Мінска Дзяніс Фёдараў.

Аварія на цеплатрасе адбылася раніцай 19 студзеня. Цеплазабеспячэнне было парушана ў Фрунзенскім, Маскоўскім, Цэнтральным, Савецкім і Кастрычніцкім раёнах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!