Фото: Минскэнерго
У Мінску пашкоджаны ўчастак цеплавой магістралі №41. Пра гэта паведамілі ў «Мінскэнерга».
У выніку аварыі адбылося зніжэнне тэмпературы цепланосьбіта ў часткі спажыўцоў у Фрунзенскім, Маскоўскім, Цэнтральным, Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы.
«У цяперашні час спецыялісты аператыўна працуюць над высвятленнем прычын пашкоджання. У дадзены момант вядуцца работы па аднаўленні тэмпературнага і гідраўлічнага рэжыму працы сістэмы цеплазабеспячэння. Спецыялісты робяць усё магчымае для як мага хутчэйшага ліквідавання наступстваў і нармалізацыі параметраў падачы гарачай вады», — паведамілі ў «Мінскэнерга».