У Мінску завяршаецца ацяпляльны сезон

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона. З 30 красавіка ацяпленне адключаць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых арганізацыях.

З 2 мая цепла адключаць у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, тэатрах і ўстановах адукацыі, за выключэннем школ і дзіцячых дашкольных устаноў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!