Скриншот видео t.me/police_minsk
У бары на вуліцы Зыбіцкай у Мінску 20-гадовы мужчына збіў двух наведвальнікаў. Паведамленне ад двух мінчан паступіла ў міліцыю.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падставай для канфлікту стала барнае крэсла, якое не падзялілі паміж сабой госці ўстановы.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу нападніка — ім аказаўся камплектавальнік прыватнага прадпрыемства. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа за хуліганства.