YouTube-канал «вДудь» прызнаны «экстрэмісцкім» у Беларусі

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі YouTube-канал «вДудь», які мае больш за 10 мільёнаў падпісчыкаў. Адпаведнае рашэнне прыняў 27 красавіка 2026 года суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

Таксама ў абноўлены спіс трапілі:

  • кніга «Мясцовыя выбары ў найноўшай палiтычнай гiсторыi Беларусi – Менск: Аналiтычны грудок 2003. – 296 с»
  • сайт «ecohome.ngо»;
  • старонка ў TikTok «user37482224238772»;
  • старонка ў ВКонтакте «Калі ласка – Беларусь»;
  • старонкі ў Instagram «e.solenkov», «baza-_florida», «Shimizu satoshi», «komissarovalecs», «malyavko.vladimir», «jurkadeshuk», «vasili.nikalayey.official», «Беларусы Тампы»;
  • старонкі ў Facebook «Baza Florida», «Паўлюк Быкоўскi», «Сяргей Пятрухiн», «Usau Pavel», «Михаил Политыко», «Беларусы Тампы i ваколiц (Tampa,St. Pete, Sarasota etc.)»;
  • старонка ў Threads «klasby84».

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!