Иллюстративное фото: УВД Могилевского облисполкома
Кампанія з 18 чалавек сабралася на пікнік у мінскім парку. Але адпачынак скончыўся ў РУУС Першамайскага раёна. На гісторыю аднаго з карыстальнікаў Threads звярнуў увагу праваабарончы цэнтр «Вясна».
Як вынікае з паведамлення, людзі сабраліся на пікнік. Вечарыну перапынілі міліцыянеры, якія ў выніку даставілі ўсю групу ў РУУС, дзе ў людзей прагледзелі тэлефоны, а таксама далі падпісаць нейкі дакумент, не дазволіўшы яго прачытаць.
У РУУС затрыманых пратрымалі 2,5 гадзіны.