Да +36℃. Чырвоны ўзровень небяспекі абвешчаны на суботу для паўднёвага ўсходу Беларусі

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з чырвоным узроўнем небяспекі. Яно датычыцца паўднёвага ўсходу Беларусі.

“22 жніўня (субота) днём па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +35..+36℃, месцамі +30..+34℃”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Пры гэтым заўтра на тэрыторыі ўсёй краіны будзе дзейнічаць аранжавы ўзровень небяспекі. Ён абвешчаны з-за навальніц і парывістага ветру, максімальная хуткасць якога будзе дасягаць нават 27 м/с.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!