Грузавік і аўтобус сутыкнуліся пад Мінскам

Сёння ўдзень пад Мінскам адбылося ДТЗ з удзелам грузавіка і аўтобуса МАЗ.

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 24-гадовы кіроўца грузавіка, рухаючыся з боку могілак «Лясныя» ў напрамку Смілавіцкага тракта, дапусціў занос свайго транспартнага сродку. У выніку грузавік сутыкнуўся з сустрэчным аўтобусам.

Ва ўстанову аховы здароўя для абследавання быў дастаўлены 59-гадовы пасажыр аўтобуса. Кіроўцы і іншыя пасажыры не пацярпелі.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!