Служба бяспекі Украіны заявіла пра паспяховую атаку беспілотнікаў на аб’екты нафтавай інфраструктуры Расіі.
Беспілотнікі атакавалі Яраслаўскі нафтаперапрацоўчы завод і дыспетчарскую станцыю «Яраслаўль». У раёне прадпрыемства былі зафіксаваныя выбухі і моцнае задымленне.
Акрамя таго, быў паражаны нафтаналіўны тэрмінал у Высоцку Ленінградскай вобласці. Таксама ў гэтым рэгіёне быў атакаваны НПЗ «НОВАТЭК-Усць-Луга».
У Ленінградскай вобласці СБУ атакавала пункт пастаяннай дыслакацыі 26-й ракетнай брыгады.