Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў Варшаве ў нядзелю

Сваякі Святланы Курс паведамілі пра час развітання з беларускай пісьменніцай.

“Памінальная імша распачнецца а 14.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15.30 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Фоксал, 11″, – адзначаецца ў паведамленні.

Сям’я просіць абмежаваць колькасць кветак.

Нагадаем, што ўчора ўвечары быў аб’яўлены збор на развітанне з адной з найвыбітнейшых беларускіх аўтарак. Беларусы сабралі неабходную суму за шэсць гадзін.

Святлана Курс, якая пісала пад псеўданімам Ева Вежнавец, памерла 19 ліпеня ў Варшаве. Пасля грамадскага развітання сваякі плануюць пахаваць пісьменніцу ў Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!