У Беларусі створаны сродкі кіравання агнём САУ

Беларускае ААТ «НДІЭВМ» паспяхова завяршыла дзяржаўныя выпрабаванні камплектаў сродкаў кіравання самаходнымі артылерыйскімі гарматамі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.

Камплект тэхнічных сродкаў прызначаны для ўстаноўкі на САУ 2С1 «Гваздзіка», 2С3 «Акацыя» і 2С5 «Гіяцынт-С».

“Абсталяванне аб’яднана спецыяльным праграмным забеспячэннем і інтэгруе гэтыя гарматы ў адзіную аўтаматызаваную сістэму кіравання артылерыйскімі падраздзяленнямі”, — гаворыцца ў паведамленні.

У склад камплекта ўваходзяць вылічальна-рашальная (на базе планшэтнага і насімага камп’ютараў) сістэма, сістэмы сувязі і перадачы даных, навігацыі, тэхнічнага забеспячэння.

У камітэце назвалі наступныя магчымасці ў аўтаматызаваным рэжыме:

  • атрыманне разлічаных установак для стральбы;
  • абмен інфармацыяй паміж САУ і камандзірскімі машынамі кіравання агнём артылерыі батарэі ў рэжыме рэальнага часу;
  • давядзенне распараджэнняў да кожнага камандзіра машыны;
  • атрыманне зваротнай інфармацыі пра выкананне пастаўленых задач і прынятых рашэнняў;
  • адлюстраванне баявога парадку батарэі на лічбавай карце мясцовасці.

“Падчас дзяржвыпрабаванняў пацверджана, што па тэхнічных характарыстыках КСУ САУ не саступае найлепшым замежным аналагам. Галоўная перавага: выкарыстанне комплексу скарачае час падрыхтоўкі і выканання агнявой задачы ў 1,5–2 разы, павышае дакладнасць стральбы і жывучасць батарэі”, — дадалі ў камітэце.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!