Скриншот видео
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч лічыць, што прычынай праблем з доляй беларускіх тавараў у рознічным гандлі з’яўляецца “свядомасць нашых людзей”. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню. На яго думку, беларусы павінны выбіраць айчынныя тавары за іх якасць, а не за “ярлычок”, а калі з імі нешта не так, то падказваць вытворцу, як ліквідаваць недахоп.
“Ну, прычыну, я б усё-такі асноўную назваў бы — гэта свядомасць нашых людзей. Тут глыбіннае пытанне. Тут пытанне ў выхаванні нашага малодшага пакалення, выхаванні нашых дзетак, выхаванні моладзі, якія часта аддаюць перавагу вядомым сусветным брэндам, не думаючы, што дзесьці гэта падробка, так. Вось гоняцца за модай, а на самай справе гэта асноўнае, што павінна быць, — гэта якасць тавару. Якасць, яго даступнасць, цана, не важна, якая ў цябе там шыльда будзе або ярлычок. Галоўнае, каб гэта было зручна, якасна, даўгавечна. Каб чалавек, купіўшы туфлі беларускага вытворцы, у наступны раз, зноў жа, прыйшоў і купіў гэтага ж вытворцы, альбо іншае, давяраючы яму і разумеючы, што ён іх адносіць тры, пяць, сем гадоў”, – сказаў ён.
Нагадаем, паводле даных Белстата, доля беларускіх тавараў у рознічным абароце арганізацый гандлю знізілася ў 2025 годзе. Яна склала 54,4%, што на 2 п.п. менш, чым у 2024 годзе. Доля беларускіх тавараў у абароце харчовых тавараў склала 75,7%, што на 0,6 п.п. менш, чым па выніках 2024 года. У абароце нехарчовых тавараў доля беларускай вытворчасці склала 34,9%. Яна знізілася на 2,4 п.п.
“Таму я на ўласным прыкладзе разумею, што беларускае — гэта сапраўды якаснае, і ўсіх агітую за гэта не таму, што ў мяне такая праца, а таму што гэта на самай справе так. Ведаеце, што мы “Кожная пятніца — роднае сваё!” увялі такі слоган і прымяняем паўсюдна. І гэтую акцыю праводзім вельмі актыўна. Дзяржорганы далучыліся да яе. Зараз сацыяльную рэкламу хочам запусціць з дзецьмі па гэтым напрамку. Таму вось, я б назваў усё-такі гэта выхаванне нашых людзей да свайго роднага.
А далей ужо ўсё на гэта называецца. Калі людзі разумеюць, што гэты рубель, патраціўшы тут, ён яго пакінуў у краіне, і ён нікуды не пайшоў, а пайшоў яго бацькам, блізкім, у школу, у садок, на пенсію бацькам, але тады і па-іншаму да гэтага ставішся. І калі чалавек карыстаецца беларускім і бачыць яго недахопы, то ён абавязаны падказаць нашаму вытворцу, што неабходна зрабіць так, каб гэтыя недахопы прыбраць, і ў наступны раз ніхто іншы з гэтым не сутыкнуўся”, – працягнуў Карповіч.