Скриншот видео
Грамадзянін Беларусі 7 сакавіка ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог». Памежнікі знайшлі ў яго аўтамабілі марыхуану.
Мужчыну затрымалі. Ён растлумачыў, што купіў рэчыва ў невядомых асоб у Літве і вёз яго ў Беларусь для сябе, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Узбуджаны дзве крымінальныя справы за перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу і іх незаконны абарот. Затрыманаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.