У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці. Сёння намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Гарбаценка ўручыў распараджэнне аб прывядзенні ў гатоўнасць танкавага батальёна 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.
Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, батальён прыводзіцца ў гатоўнасць у штаце мірнага часу. Ён павінен здзейсніць марш ва ўказаны раён, падрыхтаваць узбраенне і ваенную тэхніку да прымянення, выканаць агнявыя задачы са штатнага ўзбраення, танкаў і стралковай зброі. Пасля гэтага будуць праведзены кантрольныя заняткі па тактычнай, тактыка-спецыяльнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы.
«Пачынаючы чарговы этап праверкі, мы казалі, што будзем правяраць, як функцыянуе сістэма кіравання ўсім сілавым блокам. Таму парадак давядзення такіх распараджэнняў кожны раз будзе розным. Мы правяраем, як працуе ўся сістэма кіравання, як службовыя асобы здольныя своечасова прымаць рашэнні, своечасова даводзіць задачы і кантраляваць выкананне пастаўленых задач», – пракаментаваў Гарбаценка.



