У Беларусі па палітычных матывах у зняволенні знаходзіцца не менш за 22 замежнікі — праваабаронцы

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што па стане на 20 студзеня ў зняволенні ў Беларусі ўтрымліваюцца не менш за 22 замежнікі, асуджаныя па палітычных матывах.

Усяго ж з 2020 года па палітычна матываваных артыкулах былі асуджаныя не менш за 100 замежных грамадзян. На дадзены момант 61 замежнік мае статус «былога палітвязня». Не менш за 29 замежнікаў былі памілаваныя і высланыя з Беларусі.

Сярод тых, хто знаходзіцца ў зняволенні, — грамадзяне Расіі, Украіны, Літвы, Францыі, Латвіі, Польшчы. Ім інкрымінуюць «агенцкую дзейнасць», «шпіёнаж», «прасоўванне экстрэмісцкай дзейнасці», «заклікі да санкцый», «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «дыскрэдытацыю Беларусі», «тэрарыстычныя акты» і нават «міжнародны тэрарызм».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!