У Беларусі на 52 тысячы шлюбаў прыпала амаль 35 тысяч разводаў

У 2025 годзе жыхары Беларусі заключылі 52 044 шлюбы. Пры гэтым за той жа перыяд было зарэгістравана 34 813 разводаў. Пра гэта паведаміў Белстат.

Сярэдні ўзрост мужчын, якія ўпершыню ўступілі ў шлюб, склаў 29 гадоў, а жанчын – 26,7 года.

Ва ўзросце да 31 года ўпершыню ўступілі ў шлюб 25,89 тыс. мужчын і 30 тыс. жанчын. Ва ўзросце старэйшым за 65 гадоў зарэгістравалі шлюбы 1079 мужчын і 713 жанчын.

Мужчыны з Беларусі заключылі 1370 шлюбаў з жанчынамі з замежным грамадзянствам, у тым ліку 1006 з іх былі з Расіі, 148 з Украіны, 36 з Казахстана, 34 з Літвы і 16 з Латвіі.

Беларускія жанчыны заключылі 1928 шлюбаў з замежнікамі, у тым ліку 1029 з грамадзянамі Расіі, 71 – Турцыі, 59 – Літвы, 55 – Украіны, 50 – Казахстана.

У мінулым годзе ў 2,8% выпадкаў пары разводзіліся менш чым праз год пасля заключэння шлюбу. Пасля 1-4 гадоў сумеснага жыцця былі зарэгістраваны 25,4% разводаў, пасля 5-9 гадоў – 23,2%, пасля 10-14 гадоў – 19,2%, пасля 15-19 гадоў – 13%, пасля 20 і больш гадоў – 16,4%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!