Транспартная інспекцыя атрымала новыя функцыі

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў у новай рэдакцыі Палажэнне аб Транспартнай інспекцыі.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, інспекцыя атрымлівае новыя функцыі:

  • выдача бланкаў фармуляраў паездкі міжнароднай аўтамабільнай перавозкі пасажыраў у нерэгулярным паведамленні,
  • спагнанне дзяржаўнай пошліны,
  • выдача юрыдычным і фізічным асобам (уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў) абавязковых для выканання прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства ў галіне дарожнага руху,
  • прыцягненне вінаватых асоб да адказнасці.

Таксама начальнік Транспартнай інспекцыі зможа выдаваць распараджэнні, зацвярджаць штатны расклад і выдаткі на ўтрыманне органа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!