Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на рэзкі скачок нафтавых каціровак. Сёння ф’ючарсы на нафту марак Brent і WTI узляцелі вышэй за 115 долараў за барэль, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам з лета 2022 года.
«Кароткатэрміновы рост цэн на нафту, які хутка пойдзе на спад пасля завяршэння знішчэння ядзернай пагрозы з боку Ірана, — гэта нікчэмна малая цана, якую ЗША і ўвесь свет плацяць за бяспеку і мір. ТОЛЬКІ ДУРНІ МОГУЦЬ ДУМАЦЬ ІНАКШ!», — напісаў ён у сваёй сетцы Truth Social.
Фонам для росту каціровак стала аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана. З-за яе спыніўся рух суднаў праз Армузскі праліў, які з’яўляецца асноўным шляхам вывазу нафты з Персідскага заліва. Ірак і Кувейт заявілі пра скарачэнне здабычы ў сувязі з немагчымасцю экспарту. Акрамя таго, у Іране афіцыйна абвясцілі пра выбар вярхоўным лідарам Моджтабы Хаменеі, сына загінулага Алі Хаменеі. Лічыцца, што такі выбар сведчыць пра захаванне жорсткай лініі ў палітыцы Тэгерана.