Трамп заклікаў Ізраіль і Іран спыніць стральбу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праз сетку Truth Social заклікаў Ізраіль і Іран спыніць агонь.

“Ізраіль і Іран павінны неадкладна спыніць «стральбу»”, — напісаў ён.

Нагадаем, Іран і Ізраіль абменьваюцца ўдарамі з учарашняга вечара. Спачатку Іран выпусціў па Ізраілі балістычныя ракеты. Паводле афіцыйнай версіі, іранскі бок атакаваў ізраільскую базу, з якой вядуцца баявыя дзеянні ў Паўднёвым Ліване.

Пазней Ізраіль нанёс удары па іранскіх ваенных аб’ектах. У адказ адбылася яшчэ адна ракетная хваля з Ірана. Таксама выпусцілі ракету іранскія праксі ў Емене — хусіты. Пазней яны абвясцілі, што забараняюць праход праз Чырвонае мора суднаў, звязаных з Ізраілем.

На наступным вітку эскалацыі ізраільскія ВПС нанеслі ўдар па нафтахімічным комплексе ў Іране.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!