Фото: БВФБ
У Беларусі фізічныя асобы, якія не з’яўляюцца кваліфікаванымі інвестарамі, змогуць купляць біржавыя аблігацыі без пасярэднікаў. Як паведамілі ў Мінфіне, 23 ліпеня ўступіла ў сілу адпаведная пастанова.
Аблігацыі для куплі фізічнымі асобамі без удзелу пасярэднікаў будуць даступныя на платформе «Фінмаркет» Беларускай валютна-фондавай біржы.
У Мінфіне падкрэслілі, што гаворка ідзе толькі пра аблігацыі, якія ўключаныя ў каціровачныя лісты БВФБ.