Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Ізраіль і Ліван дамовіліся пра падаўжэнне спынення агню яшчэ на тры тыдні. Дамоўленасць дасягнута пры ўдзеле ЗША на ўзроўні паслоў дзвюх краін.
“Злучаныя Штаты будуць супрацоўнічаць з Ліванам, каб дапамагчы яму абараніцца ад Хезбалы. Перамір’е паміж Ізраілем і Ліванам будзе падоўжана на тры тыдні. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці ў бліжэйшай будучыні прыняць прэм’ер-міністра Ізраіля Бібі Нетаньяху і прэзідэнта Лівана Жозефа Ауна“, – заявіў Трамп.
Ён разлічвае, што гэтая сустрэча можа адбыцца на працягу некалькіх тыдняў і прывядзе да заключэння больш працяглага мірнага пагаднення.