Беларускую ялавічыну без дакументаў затрымалі на расійскай мяжы

22 чэрвеня ў Смаленскай вобласці супрацоўнікі Рассельгаснагляду затрымалі партыю ялавічыны, якую везлі з Беларусі.

Падчас агляду аўтамабіля было ўстаноўлена, што 1 тону ялавічыны перавозілі без ветэрынарных і таварна-суправаджальных дакументаў, без маркіровачных клеймаў і з парушэннямі санітарных нормаў. Кіроўца не змог сказаць, хто з’яўляецца адпраўніком і атрымальнікам грузу.

Узоры мяса накіравалі ў лабараторыю. Паводле вынікаў экспертызы будзе прынята рашэнне аб далейшым лёсе грузу, паведамляе Рассельгаснагляд.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!