Фото: t.me/Belorusneft_official
Тарыфная льгота на ўвоз электрамабіляў у Беларусь запрацуе з 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Акрамя Беларусі, тарыфныя льготы на наступны год у ЕАЭС атрымалі Арменія і Кыргызстан.
У 2026 годзе Беларусь зможа бяспошлінна ўвезці 20 тыс. электрамабіляў. Гаворка ідзе пра аўтамабілі, якія класіфікуюцца мытным кодам 8703 80 000 3. У квоту для Беларусі не ўключаны гібрыдныя аўтамабілі, без пошлін можна будзе ўвозіць толькі транспартныя сродкі, абсталяваныя выключна электрычным рухавіком.