Иллюстративное фото: pixabay.com
Беларусь упершыню экстрадзіравала ў Расію паслядоўніка «Сведкаў Іеговы», якога пераследавалі на радзіме за веравызнанне, паведамляе «Хрысціянская візія» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Forum 18.
Выдача адбылася ў канцы 2025 года. Да гэтага расіянін прасіў прытулку ў Беларусі, але атрымаў адмову. Яго скаргі таксама былі адхіленыя.
У Расіі «Сведкі Іеговы» прызнаныя «экстрэмісцкай арганізацыяй», у дачыненні да мужчыны была распачатая крымінальная справа.
Гэта першы вядомы выпадак такой экстрадыцыі. Раней Беларусь адмаўлялася выдаваць Расіі паслядоўнікаў «Сведкаў Іеговы»: у 2020 годзе быў вызвалены з віцебскага СІЗА Мікалай Махалічаў, а ў 2021-м з брэсцкага — Алег Ланшакоў.